Дзмітрый Канаплянік. Фота: БелТА

Дзмітрый Канаплянік. Фота: БелТА

Генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці і звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і ўзнагародаў.

Адпаведны ўказ падпісаў сёння Лукашэнка.

Дзмітрый Канаплянік, які да гэтага кіраўніком СК па Мінску, адпрацаваў у Брэсце чатыры гады.

На перыяд ягонага кіраўніцтва прыпала рэакцыя на паслявыбарчыя пратэсты ў Брэсцкай вобласці, у тым ліку «карагодная справа», па якой прайшло больш за 130 чалавек, а таксама пратэсты ў Пінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1