Фінска-расійская мяжа. Фота: Jakob Johannsen / Anadolu Agency праз Getty Images

Фінска-расійская мяжа. Фота: Jakob Johannsen / Anadolu Agency праз Getty Images

У Расіі пагражаюць, што ў выпадку эскалацыі напружанасці паміж Расіяй і НАТА першай краінай, якая пацярпіць, будзе Фінляндыя, піша «Еўрапейская праўда».

«Яны жылі спакойна і мірна і раптам апынуліся паміж Расіяй і НАТА як сябра гэтага альянсу, але паколькі яны зʼяўляюцца нашымі суседзямі, калі, не дай божа, адбудзецца нейкая эскалацыя, яны пацярпяць першымі», — сказаў Міхаіл Ульянаў.

У гэтым месяцы Расія ўжо перасцерагла Фінляндыю з-за новага абароннага пагаднення, якое дае ЗША шырокі доступ да фінскай мяжы з Расіяй. Таксама паведамлялася, што Расія неўзабаве разгорне свае найноўшыя гаўбіцы ў Паўночнай ваеннай акрузе, якая мяжуе з Фінляндыяй і Нарвегіяй.

17 снежня Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паабяцаў праблемы Фінляндыі. «Праблем не было. Цяпер будуць. Бо мы цяпер будзем ствараць Ленінградскую ваенную акругу і канцэнтраваць там пэўныя вайсковыя падраздзяленні. Навошта ім гэта трэба, глупства нейкае проста», — сказаў прэзідэнт РФ.

Фінляндыя стала сябрам НАТА 4 красавіка. Краіна падала заяўку на ўступленне ў Паўночнаатлантычны альянс пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года. Датуль Фінляндыя захоўвала нейтральны статус.

Цяпер праз мігранцкі крызіс Фінляндыя закрыла памежныя пераходы на мяжы з Расіяй.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5