Генеральны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч 25 снежня адкрыў у Наваполацку памятны знак у гонар загінулых дэсантнікаў і членаў экіпажа Іл-76, які 44 гады таму разбіўся пад Кабулам у другі дзень Савецка-Афганскай вайны. Сярод 67 загінулых было шмат беларусаў.

Па словах Вальфовіча, воіны-інтэрнацыяналісты, якія загінулі ў Афганістане, змагаліся і спрабавалі задушыць экстрэмізм і тэрарызм, зрабіць афганскі народ больш шчаслівым, а жыццё ў Афганістане больш бяспечным, не лічачыся са сваім жыццём.

«Сёння, на жаль, геапалітычная абстаноўка ў свеце не стала прасцейшай, напэўна, стала яшчэ больш складанай. Экстрэмізм і тэрарызм таксама ўзнялі галаву і таксама ў розных кутках свету развязваюць войны і канфлікты. Сёння шмат у чым супраць нашай краіны развязана гібрыдная вайна, таксама спрабуюць экстрэмісты, тэрарысты (экстрэмістамі і тэрарыстамі ўлады Беларусі называюць сваіх палітычных праціўнікаў — НН) дэстабілізаваць абстаноўку на тэрыторыі нашай краіны, перакрэсліць нашу гістарычную памяць, фальсіфікаваць падзеі Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане, але нашу памяць не перакрэсліць», — заявіў Вальфовіч, паўтарыўшы стандартныя прапагандысцкія штампы.

Дзяржсакратар заявіў, што пакуль у Беларусі, «у адрозненне ад дэмакратычнай Еўропы», помнікі адкрываюцца, а не разбураюцца, краіна непераможная. Насамрэч, гэта хлусня, у Беларусі разбураюцца помнікі, у прыватнасці — паўстанцам Каліноўскага і воінам Арміі Краёвай.

Клас
1
Панылы сорам
28
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
18