Музыка Яўген Кучмейна (tochka K) выдаў новы альбом «1ok».

«Кожны з нас быў школьнікам. У пэўны сэнсе кожны з нас школьнікам застаецца і цяпер. Гэта гісторыя з’яўлення, жыцця і знікнення аднаго з іх. Яна распавядаецца з дапамогай песень, якія гучаць у адпаведнасці з храналогіяй асноўных этапаў жыцця героя, — «разварочвае» ідэю альбома музыкант. — Назва альбома паведамляе пра тое, што дзеянне вядзецца ад першай асобы. Школьнік часам самотны, але яму ў адзіноце — ок. Калі ад праслухоўвання гэтага альбому ў слухачу, хоць ненадоўга, абудзіцца ўнутраны школьнік, значыць, ён быў напісаны не дарма», — напісаў музыка.

Паслухаць альбом можна па спасылцы.

Яўген Кучмейна — хлопец з Іўя, шматгранны гродзенскі музыка, чые выступы больш нагадваюць эмацыйны шаманскі перформанс. Яўген мае дачыненне да шмат якіх яскравых гродзенскіх гуртоў. Ягоны асабісты творчы праект «.K» — сапраўдная з’ява ў беларускім андэграўндзе, прасякнутая музычнымі ды гукавымі эксперыментамі і дзіўнай, захапляльнай энергетыкай, лічыць Budzma.org.

Чытайце таксама:

Дзеячы культуры падвялі вынікі года і далі прагнозы — вельмі супярэчлівыя

Башлыкевіч запісаў гарачую афішу да канцэрта. На музыку — толькі абутак і гітара ВІДЭА

«Былых панкаў не бывае». Плэйліст блогеркі Лізы Ветравай

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0