Затрыманне аднаго з рабочых. Скрын відэа сілавікоў

Затрыманне аднаго з рабочых. Скрын відэа сілавікоў

Па інфармацыі «Нашай Нівы», затрымлівалі сем чалавек. Наколькі вядома, цікавіліся тымі, хто засвяціўся ў 2020-м. Прыходзілі проста на працу.

Сёння рэгіянальны канал сілавікоў выклаў відэа з двума затрыманымі — мулярам і сталяром-станочнікам. Мужчынаў скруцілі аператыўнікі з АМАПам.

Рабочыя кажуць на камеру, што іх вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. ГУБАЗіК піша, што мужчын адправілі ў ІЧУ.

У 2020-м супрацоўнікі Гроднажылбуда выходзілі на прыступкі прадпрыемства і выказваліся супраць гвалту.

Праз рэпрэсіі і строгі адбор кадраў на прадпрыемстве цяпер назіраецца недахоп рабочых.

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
67