Кіроўны апарат Каардынацыйнай рады. У сярэдзіне Андрэй Ягораў. Фота: інстаграм КР

Кіроўны апарат Каардынацыйнай рады. У сярэдзіне Андрэй Ягораў. Фота: інстаграм КР

Выбары новага складу Каардынацыйнай рады плануюцца ў сакавіку 2024 года. У структуры будзе 120 дэлегатаў. Іх праца не аплачваецца.

«Сябры Каардынацыйнай рады не маюць заробку. Ні я, ні віцэ-спікерка, ні сакратар, — тлумачыць «Нашай Ніве» яе спікер Андрэй Ягораў. — Заробак маюць толькі супрацоўнікі сакратарыяту і медыякаманды Каардынацыйнай рады».

Андрэй Ягораў кажа, што зарабляе грошы на жыццё іншым — экспертныя кантракты, палітычная аналітыка, даследаванні.

«Людзі ідуць у Каардынацыйную раду, бо матываныя змяняць палітычную сітуацыю самі, а не проста чакаць, што гэта хтосьці зробіць за іх, — разважае Ягораў. — КР можа стаць сапраўдным протапарламентам, і людзі бачаць важнасць існавання такой гарызантальнай пляцоўкі ў дэмакратычным руху».

Агульны бюджэт Каардынацыйнай рады складае некалькі тысяч еўра на месяц. У гэтую лічбу ўваходзяць выдаткі на медыякаманду і адміністраванне.

Адзін з сяброў Каардынацыйнай рады, які пажадаў застацца ананімным, адзначае, што праца ў ёй перадусім іміджавая.

«Шмат для каго гэта магчымасць атрымаць доступ да замежных партнёраў, увагу з МЗСаў замежных дзяржаваў, дэпутатаў нацыянальных парламентаў і Еўрапарламенту», — тлумачыць ён.

Па яго словах, для дэлегатаў ёсць і мінусы. Яны трапляюць пад увагу спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі, што прыводзіць да праблем на радзіме.

У лістападзе ў многіх сяброў Каардынацыйнай рады адбыліся вобшукі па месце іх рэгістрацыі ў Беларусі. Следчы камітэт заявіў, што па так званай «справе Каардынацыйнай рады» падазраванымі праходзяць больш за 100 чалавек.

Паўнамоцтвы дзейнага складу Каардынацыйнай рады сканчаюцца 8 лютага 2024 года. Бліжэй да гэтай даты і будзе канчаткова прынята рашэнне альбо аб працягу працы цяперашняга склікання, альбо аб яе прыпыненні да фармавання новага складу КР.

Каардынацыйная рада была створана ў 2020 годзе для арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Глядзіце таксама:

Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

Дзеячы культуры падвялі вынікі года і далі прагнозы — вельмі супярэчлівыя

У новы пакет еўрапейскіх санкцый трапілі 12 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. Раней казалі пра 11

Еўрасаюз выдзеліць 5 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай культуры

Клас
12
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?