Фармальна ліцэнзія была адкліканая ў радыёстанцыі «Тоспа», якая рэтранслюе сігнал «Sputnik Армения». «Тоспа» таксама аштрафаваная за 500 тысяч драмаў (каля 1,2 тысяч даляраў).

Рашэнне аб прыпыненні вяшчання звязана з перадачай «Пятніца з Тыгранам Кеасаянам». Як піша «Sputnik Армения», рэгулятар лічыць, што Кеасаян «дапусціў іранічныя і прыніжаючыя гонар і годнасць краіны і народа выказванні, не маючы на гэта маральнага права як замежны грамадзянін».

Тыгран Кеасаян — расійскі акцёр, рэжысёр і тэлевядучы армянскага паходжання, муж топавай расійскай прапагандысткі, галоўнай рэдактаркі Russia Today Маргарыты Сіманьян. Сам ён таксама ў сваіх праграмах праводзіць прарасійскую прапаганду.

Штраф радыёстанцыі выпісалі з-за аўтарскай праграмы былога дэпутата парламента Арменіі Арама Абавяна «Абовян Time», вядучы якой, як сцвярджаецца, «распаўсюджвае паніку і робіць выказванні, заснаваныя на неправераных і недакладных крыніцах».

У верасні ў Арменіі затрымалі прарасійскага блогера Мікаэла Бадаляна і супрацоўніка прапагандысцкага выдання «Sputnik Армения» Ашота Геваркяна. Праўда, іх вызвалілі ў той жа дзень.

Чытайце таксама:

«Атака на прававую сістэму Арменіі». Расійскія вайскоўцы на тэрыторыі Арменіі затрымалі расіяніна, які адмовіўся ваяваць

Арменія адмовілася ад удзелу ў яшчэ адным мерапрыемстве АДКБ

Ціханоўская правяла ў Вільні брыфінг з пасламі 30-ці краін, сярод якіх і пасол Арменіі

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0