У аўторак у 22:51 у Нацыянальным аэрапорце «Менск» прызямліўся Іл-76ТД (RA-76842), які эксплуатуе расійская авіякампанія Авіякан Цытатранс.

Па ўсім відаць, борт прыбыў на тэхнічнае абслугоўванне на Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі №407. Самалёту ўжо 29 гадоў — вельмі паважаны ўзрост, але адметны гэты борт зусім не гэтым, паведамляе Motolkohelp.

Менавіта гэты самалёт быў перахоплены тэрарыстамі руху Талібан у небе над Афганістанам 3 жніўня 1995 года.

Талібы паднялі ў неба знішчальнік і прымусілі Іл-76 да пасадкі ў Кандагары. На борце Іл-76 знаходзілася сем членаў экіпажа, а перавозілі яны боепрыпасы для афганскага ўрада.

Увесь экіпаж разам з самалётам быў узяты ў палон, у якім яны знаходзіліся 378 дзён.

16 жніўня 1996 года, пад маркай чарговага абслугоўвання самалёта, экіпажу ўдалося запусціць рухавікі і ўцячы праз Іран на рэштках паліва.

Па матывах гэтай гісторыі быў зняты расійскі фільм «Кандагар».

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
4