Аляксандр Лукашэнка, Мікалай і Папа Рымскі Францішак падчас сустрэчы ў Ватыкане, 21 мая 2016 года

Аляксандр Лукашэнка, Мікалай і Папа Рымскі Францішак падчас сустрэчы ў Ватыкане, 21 мая 2016 года

«На працягу многіх гадоў вы нястомна несяце свету святло, дабро і любоў, дзеліцеся мудрасцю, аддаяце кожнаму кавалачак свайго сэрца», — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка падзякаваў Францішку за яго малітвы і клопат пра Беларусь і яе вернікаў, дружбу і павагу. «З цяплом успамінаю нашу сустрэчу і шчырую размову», — напісаў Лукашэнка.

Супрацоўніцтва са Святым Пасадам мела і ў далейшым будзе мець асаблівую значнасць для Беларусі, дадаў Лукашэнка.

«Нягледзячы на перашкоды, з якімі мы сутыкаемся, Мінск і Ватыкан імкнуцца да захавання ўстойлівага міру, заснаванага на прынцыпах справядлівасці і раўнапраўя для краін свету. Узаемная падтрымка рэалізацыі такіх мэт дае надзею, што наш сумесны голас будзе пачуты», — дадаў ён.

Сітуацыя са свабодай веравызнання ў Беларусі працягвае пагаршацца па меры таго, як Аляксандр Лукашэнка падпарадкоўвае сабе ўсе аспекты грамадскага жыцця. У краіне затрымліваюць святароў і вернікаў. У верасні 2022 года чыноўнікі закрылі мінскі касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пасля загадкавага пажару, які ўспыхнуў у невялікай прыбудове. З тых часоў касцёл застаецца зачыненым на рамонт.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1