Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ivan Tsyrkunovich / vecteezy.com

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ivan Tsyrkunovich / vecteezy.com

Пакуль на сайце зарэгістравана пяць гатэляў — па адным у Мінску, Мінскай і Брэсцкай абласцях і адразу тры — у Віцебскай.

Раней «Куфар» пачаў прапаноўваць падарожнікам пасутачную арэнду кватэр. Такім чынам, беларуская кампанія паспрабавала заняць нішу, якая вызвалілася пасля сыходу ў 2022 годзе з мясцовага рынку сэрвісу AirBnB.

Са жніўня 2022 года сэрвісам скарысталіся больш за 100 тыс. чалавек, якія выдаткавалі на пражыванне звыш 20 млн рублёў. Як кажуць у кампаніі, 90% арандатараў — беларусы. Сярод замежнікаў больш за ўсё грамадзян Расіі.

Прадстаўнікі сэрвісу адзначаюць, што забараняюць уладальнікам нерухомасці пазначаць на сайце несапраўдныя цэны, затое даюць прыватнікам функцыю перадаплаты браніравання і магчымасць змяняць названыя цэны ў залежнасці ад святаў або загружанасці.

Акрамя таго, у 2023 годзе «Куфар» увёў для арэндадаўцаў парог па колькасці магчымых адмоваў у браніраванні без паважнай прычыны.

Чытайце таксама:

Пажыць каралямі. Колькі каштуюць люксы ў крутых беларускіх гатэлях?

У мінскіх гатэлях на навагоднія святы ўжо зарэзервавалі пераважную большасць нумароў

Як выглядае нумар беларускай гасцініцы за 7 рублёў на суткі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0