Расійскі праўладны спявак Шаман. Фота: Contributor Getty Images

Расійскі праўладны спявак Шаман. Фота: Contributor Getty Images

Расійскі тэлеграм-канал BAZA атрымаў ад сваіх крыніц бытавы райдар (спіс умоў і патрабаванняў) праўладнага спевака Шамана, які высылаецца кожнаму арганізатару ягоных канцэртаў. 

«Усе пункты гэтага райдара з'яўляюцца абавязковымі», — напісана ў дакуменце.

Так, паводле спісу ўмоў, для раз'ездаў па канцэртах (а таксама ў аэрапорты і вакзалы) у межах Масквы і Маскоўскай вобласці арганізатары павінны падаць Шаману «Мэрсэдэс Майбах» з таніраваным шклом. 

Што да паездак па іншых гарадах ці тых паездак, час шляху да месца правядзення канцэртаў у якіх складае больш за паўтары гадзіны, можна абмежавацца таніраваным «Мэрсэдэсам V-класа» з класічным салонам і матрацам па памеры задняй канапы з коўдрай і падушкамі, напісана ў дакуменце.

Для перамяшчэнняў каманды спевака ў райдары пазначана неабходнасць браніравання «мікрааўтобуса на 12 чалавек з фіранкамі на вокнах».

Самога Шамана павінны суправаджаць два ахоўнікі на машынах не ніжэйшых за бізнэс-клас. На канцэртах павінны прысутнічаць «па 8 ахоўнікаў на кожныя 1000 гледачоў».

«Для пражывання неабходны самы лепшы 5-зоркавы гатэль у горадзе, размешчаны максімальна блізка да месца правядзення мерапрыемства. Артыст павінен жыць у нумары «люкс» з ложкам памеру King Size, дзвюма падушкамі з гусінага пуху і цвёрдым матрацам. Абавязковая наяўнасць святлонепранікальных штораў ці харчовай фольгі на вокнах.

Для астатняй каманды — стандартныя аднамесныя нумары», — падкрэсліваецца ў райдары Шамана.

Акрамя гэтага, крыніцы тэлеграм-канала Baza адзначылі, што паўтары гадзіны кожнага выступлення Шамана ў сярэднім каштуюць 12 мільёнаў расійскіх рублёў.

Нагадаем, што сапраўднае імя Шамана — Яраслаў Дронаў. Яму 30 гадоў, нарадзіўся ў Навамаскоўску, раней выступаў у стылі фолк. Папулярнасць у Расіі прыйшла да спевака дзякуючы яго праўладным трэкам «Устанем» і «Я рускі».

Чытайце таксама:

«Ёсць Shaman і ёсць усе астатнія». Музычны крытык — пра музыку расійскай прапаганды 

Былы блогер з каманды А4 пра гастролі па Крыме: А ў чым праблема?

«Закрыем гэтую тэму». Музычны прадзюсер з Украіны падчас вайны працягвае працаваць на БТ разам з Бузавай і Прыгожыным

Клас
8
Панылы сорам
65
Ха-ха
38
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
27