На думку супрацоўнікаў заапарка, у год Зялёнага Драўлянага Цмока ігуана Ася «як ніхто іншы падыходзіць на ролю гэтай незвычайнай міфічнай істоты».

Аднак выбралі яе ўсё ж не толькі з-за вонкавага падабенства. Асноўным крытэрыем паслужыў характар жывёліны.

«Нягледзячы на суровы выгляд, Ася мае міралюбны нораў. Па характары яна добрая, ласкавая і вельмі прыязная», — апісалі яшчарку ў Гродзенскім заапарку. 

Апублікавалі і відэа, на якім бачна, наколькі Ася сапраўды спакойная і ласкавая.

Ігуана Ася нарадзілася ў 2012 годзе — у год Чорнага Вадзянога Дракона. А ў Гродзенскім заапарку яна жыве з 2020-га.

Даўжыня жывёліны — 82 см (ад кончыка носа да кончыка хваста). Улюбёныя ласункі яшчаркі — пекінская капуста, гарбуз і банан. 

Дарэчы, у 2011 годзе жывым сімвалам была ігуана па імі Шурык.

Чытайце таксама:

«Да іх няма такой прывязанасці, якая ёсць да сабакі». Беларуска з дзяцінства прызвычаілася атачаць сябе экзатычнымі жывёламі

Сяргей Зуёнак: Вуж перабраўся па балконе да суседкі і крыху напалохаў яе

Google зрабіў новую функцыю — яна шукае двайнікоў жывёл на творах выяўленчага мастацтва

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0