Цяпер дэпутата дапытваюць, паведамляе тэлеграм-канал «Украина сейчас». 

15 снежня Сяргей Батрын узарваў дзве гранаты РГД-5 і адну гранату Ф-1 у пасялковай радзе на Закарпацці.

Падчас здарэння ў будынку рады знаходзілася 30 чалавек. 25 з якіх гэта дэпутаты, сельскі галава Міхаіл Мушак, два супрацоўнікі фінансавага аддзела і два супрацоўнікі паліцыі.

«У сесійнай зале на момант выбуху было 26 чалавек, з якіх 23 дэпутаты, уключаючы Батрына, два супрацоўнікі паліцыі і Міхаіл Мушак, — распавяла крыніца «Страны» ў праваахоўных органах.

Чытайце таксама:

У Закарпацці дэпутат узарваў гранаты проста падчас пасяджэння сельрады

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
17
Абуральна
3