Марк Цукерберг. Фота: Godofredo A. Vásquez / AP

Марк Цукерберг. Фота: Godofredo A. Vásquez / AP

Выданне Wired у сваім расследаванні паведамляе, што Марк Цукерберг і яго жонка Прысцыла Чанг у рэжыме сакрэтнасці будуюць жылы комплекс «Суднага дня» на гавайскай выспе Каўі.

Будаўнічая кампанія і ўсе яе супрацоўнікі падпісалі строгую дамову аб невыдаванні ўмоў і дэталяў будучай будоўлі. На дадзены момант маёнтак абнесены сцяной вышынёй 1,8 метра.

«Першае правіла байцоўскага клуба: не згадваць пра байцоўскі клуб», — распавёў выданню будаўнік па імені Дэвід.

Па даных Wired, усяго будзе ўзведзена каля 10 будынкаў, а праект стане адной з самых дарагіх асабістых будоўляў у сучаснай гісторыі. У галоўным памяшканні не менш за 30 спальняў і ванных пакояў.

У іншых памяшканнях будуць офісы, ліфты, канферэнц-залы. Там жа будуць басейны, спартзалы і нават вялізнае футбольнае поле. Усе будынкі павінны быць злучаны падземным калідорам, што ідзе ў бункер.

Паведамляецца, што па праекце таксама пабудуюць 11 дамоў на дрэвах, звязаных вяровачнымі мастамі, каб гасцям не даводзілася дакранацца да зямлі пры пераходах паміж канструкцыямі.

Бо падлога — стане лавай.

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3