Прыт — двухгадовы сабака пароды бордар-колі. Ён умее выконваць трукі, паказваць шоу і азартна гуляць з фрысбі. Менавіта дзякуючы добра вывучаным камандам яго і паклікалі паўдзельнічаць у такой кранальнай падзеі, піша Onliner.by.

Малады чалавек вывучыў спецыяльны жэст, убачыўшы які, сабака і аднёс яму скрыначку.

— А Прыт прынёс пярсцёнак? — удакладняюць у каментарах.

— Не толькі ж сябе любімага! Прынёс, вядома — з гумарам адказвае гаспадыня сабакі.

Рэйтынг самых разумных сабак склалі яшчэ ў сярэдзіне 90-х, і ён дагэтуль не страціў сваёй актуальнасці. Бордар-колі стабільна займае ў ім першае месца. У гэтай пароды вокамгненная хуткасць рэакцый, высокі інтэлект і матывацыя на пастаянную працу.

«Разумнічка!», «Топ», «Прыт найлепшы»», «сабака разумнік, вельмі добра» — пакідаюць каментары пад відэа падпісчыкі.

На жаль, мінакі перашкодзілі добра зняць сам момант перадачы пярсцёнка. Але нішто не сапсавала асаблівую падзею для пары.

Малады чалавек укленчыў, адкрыў скрыначку і падарыў каханай кветкі. А сабака, які выканаў сваю місію, вярнуўся да гаспадыні.

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1