Затрыманні ў Магілёве. Фота: скрын з відэа «Беларусь 4 Магілёў»

Затрыманні ў Магілёве. Фота: скрын з відэа «Беларусь 4 Магілёў»

15 снежня на канале «Беларусь 4 Магілёў» паказалі некаторых з затрыманых: былога дырэктара Музея гісторыі Магілёва Аляксея Бацюкова, былых выкладчыкаў універсітэта імя Куляшова Ігара Шаруху і Аляксандра Агеева, а таксама былога кіраўніка магілёўскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Вырвіча.

Як вынікае з прапагандысцкага фільма, затрыманне Аляксея Бацюкова было жорсткім. У яго кватэру ўварвалася група амапаўцаў. Аляксея паклалі на падлогу, а потым паказалі толькі яго фота.

Затрыманні ў Магілёве. Фота: скрын з відэа «Беларусь 4 Магілёў»

Затрыманні ў Магілёве. Фота: скрын з відэа «Беларусь 4 Магілёў»

Са сваіх крыніц «Нашай Ніве» вядома, што Аляксей Бацюкоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У ліпені яго ўжо затрымлівалі. Тады пасля трох дзён зняволення Аляксея вызвалілі. 

Шаруха, Агееў, Вырвіч вымушана расказваюць на камеру, што раней пісалі для Mogilev.media.

Прапагандысты называюць Mogilev.media і 6TV Biełaruś «ячэйкай экстрэмістаў», якія мелі на мэце дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне. Паводле іх, кіраваў з-за мяжы выданнямі Зміцер Салаўёў.

Сілавікі, як вынікае з сюжэта, праслухоўвалі размовы Салаўёва і Бацюкова праз мэсэнджары: галасы, падобныя да іхніх, абмяркоўваюць эвакуацыю Аляксея. Магчыма, у тэлефоне аднаго з іх стаяла шпіёнская праграма.

Прапагандысты кажуць, што цяпер даецца прававая ацэнка дзеянням «удзельнікам экстрэмісцкага фармавання».

Паводле тэлеграм-канала магілёўскіх праваабаронцаў MAYDAY TEAM, вобшукі і затрыманні былых аўтараў Mogilev.media адбыліся 5 і 6 снежня. Праваабаронцы называюць яшчэ Пятра Мігурскага і Сяргея Антонава. Апошні пасля двух дзён зняволення і працяглага допыту з'ехаў з Беларусі.

У Магілёве таксама асудзілі на 10 сутак былога мясцовага блогера Аляксандра Сабалеўскага.

Чытайце таксама:

«Мы тая кампанія, што нават з турмы зробіць цырк». Лідар гурта «Дети хрущёвок» расказаў пра пераслед за сваю творчасць

Затрымалі працаўніка Беларусбанка, які ўдзельнічаў у беларускіх шэсцях з 2015-га

Старшыню АГП Мікалая Казлова змясцілі ў ПКТ

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
86

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?