У пачатку снежня Антонава, які жыве ў Быхаве, выклікаў да сябе начальнік КДБ па гэтым горадзе, і паказаў яму два дакументы з Магілёўскага УКДБ, дзе гаварылася, што журналіст і пісьменнік нібыта мае дачыненне да «злачынства» — працы на партал Магілёў.media. 29 лістапада КДБ унёс яго ў спіс так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў».

Пасля таго кагэбэшнікі паехалі да Антонава і на працу, і дадому, была канфіскаваная ўся тэхніка. Самога пісьменніка дапытвалі да паўночы. Яму прапаноўвалі «прызнацца ў працы на сайт» і пагражалі, што калі ён гэтага не зробіць, то мужчыну адправяць у СІЗА КДБ.

Пасля гэтага Сяргея Антонава змясцілі на двое сутак у ІЧУ, а пасля выхаду адтуль ён адразу з'ехаў з Беларусі.

Раней паведамлялася, што 5-6 снежня ў Магілёве прайшла масавая аблава на людзей, якіх, верагодна, падазравалі ў супрацоўніцтве з мясцовымі парталамі, унесеных у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў». Пасля гэтага некаторыя з іх перасталі выходзіць на сувязь.

Чытайце таксама:

«Мы тая кампанія, што нават з турмы зробіць цырк». Лідар гурта «Дети хрущёвок» расказаў пра пераслед за сваю творчасць

Затрымалі працаўніка Беларусбанка, які ўдзельнічаў у беларускіх шэсцях з 2015-га

Старшыню АГП Мікалая Казлова змясцілі ў ПКТ

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
11