14 снежня Антоні Бокун паведаміў пра тое, што пераклад Старога і Новага Запаветаў выдадзены ў адной кнізе, але купіць яе нельга — Біблію будуць распаўсюджваць бясплатна:

«Пры канцы года Госпад даў магчымасць надрукаваць Біблію па-беларуску. Я пачаў гэты пераклад у 2011 годзе і з Божай дапамогай скончыў у 2023-м. Няхай Госпаду будзе ўся слава! Таксама вялікая падзяка ўсім, хто спрычыніўся да гэтага выдання. Гэтую Біблію нельга набыць, але магчыма атрымаць бясплатна ў Мінскай багаслоўскай семінарыі Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў (г. Мінск, вул. Райніса, 6) або ў Тэалагічным інстытуце хрысціян веры евангельскай (г. Мінск, вул. Гурскага, 48)».

Ніякіх умоў для атрымання кнігі няма — трэба толькі прыйсці па гэтых адрасах.

Перакладчык дадаў, што ў электронным выглядзе Біблію па-беларуску можна чытаць праз мабільныя праграмы YouVersion і MyBible, а таксама праз праз сайты www.bible.by, www.biblia.by, www.biblija.by.

Як ён удакладніў, у выданне ўвайшлі толькі кананічныя кнігі Старога Запавету.

Чытайце таксама:

У Наваполацку асудзілі пратэстанцкага пастара і служыцеля царквы

Клас
42
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1