У першым эпізодзе працоўная група Open Muzej раскрывае ключавыя аспекты сваёй ініцыятывы. Сузаснавальніцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, сузаснавальнік i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін падрабязна распавядаюць пра канцэпцыю адкрытага грамадскага музея, закранаючы тэмы супольнасці і саўдзелу, захавання і доступу да культурнай спадчыны ва ўмовах эміграцыі.

У наступных выпусках падкаста яго вядучы, культурны актывіст Багдан Хмяльніцкі, разам з гасцямі абмяркуе ролю музеяў у кантэксце актуальных тэм, такіх як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя.

Ад гісторыі да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага — каманда праекта абяцае асвятляць падзеі і тэндэнцыі, якія фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і цяпер.

Першы выпуск даступны на платформах Spotify, Yandex Music, Apple Podcasts, Google Podcasts и Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні.

Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваныя ў Instagram праекта.

Мовы падкаста: беларуская і руская

Чытайце таксама:

У Бабруйску зносяць будынак са знакамітай мазаікай. Петыцыя не дапамагла

«Апавядаць пра Беларусь — частка нашага сэрвісу». Сёстры-беларускі жывуць у Бразіліі і робяць тату з нацыянальным арнаментам

На расійскім аўкцыёне выставілі карціну пэндзля Івана Хруцкага

Беларускі саюз мастакоў ліквідаваў суполку «Пагоня»

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0