«Сёння мною накіравана ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальная справа ў дачыненні да Катрука», — паведаміў Швед.

Ужо найбліжэйшым часам, як адзначыў Швед, Вярхоўны суд вызначыць, які з судоў будзе разглядаць гэтую справу. І чарговы раз падкрэсліў, што гэтая справа супраць мёртвага чалавека — не першая, а будуць і іншыя, «калі будзе сабрана дастатковая колькасць доказаў».

Раней Швед анансаваў, што суд над Катруком адбудзецца ў лістападзе, але, як выглядае, ягонае ведамства з гэтай справай у час не справілася.

Уладзімір Катрук памёр ва ўзросце 93 гадоў у Канадзе ў 2015 годзе. Ён служыў у 118-м батальёне Schutzmannschaft — паліцэйскім фармаванні, якое ўдзельнічала ў масавых расправах над мірнымі жыхарамі падчас вайны. У прыватнасці, у сакавіку 1943 года яны спалілі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь.

Уладзімір Катрук уваходзіў у дзясятку нацысцкіх злачынцаў, якіх у першую чаргу шукаў цэнтр Сімона Візенталя. Ён быў знойдзены ў квебекскім муніцыпалітэце Мантэрэжы ў Канадзе.

Мужчына апошнія гады разводзіў пчол. Падчас допыту ён адмаўляў усе сувязі з нацыстамі, заяўляў, што нічога не ведае пра «спіс Візенталя».

«Многія гады медыя беспадстаўна пераследавалі містара Катрука. Я вельмі рады, што цяпер ён мірна спачывае», — казаў тады яго адвакат Арэст Рудзік.

Чытайце таксама:

Швед анансаваў суд над чалавекам, якога абвінавачвалі ў спаленні Хатыні. Ён памёр восем гадоў таму

У Канадзе памёр 93-гадовы Уладзімір Катрук, абвінавачаны па справе спалення Хатыні

Канада адмовілася выдаць Расіі У. Катрука, які можа быць датычны да спалення Хатыні

СК РФ распачаў справу супраць забойцы жыхароў Хатыні ў час вайны

У Канадзе адшуканы падазраваны ў датычнасці да спальвання Хатыні

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
6