Шымон Ісраэлі ў 1959 годзе. Фота: Israel Nation Photo Collection

Шымон Ісраэлі ў 1959 годзе. Фота: Israel Nation Photo Collection

Ураджэнец Варшавы, Ісраэлі падчас Халакосту выжыў у гета ў Стоўбцах, а ў 1946 годзе пераехаў у падмандатную Палесціну, дзе ўзяў новае прозвішча і праз некалькі гадоў пачаў акцёрскую і спявацкую кар'еру.

Першых поспехаў у Ізраілі і па-за яго межамі артыст дамогся ў другой палове 1950-х у складзе трыа שלושת המיתרים («Шлошэт гамейтарым» — «Тры струны», міжнародная назва — Trio Aravah).

На канцэртах у Францыі гурт выступаў на адной сцэне з Шарлем Азнавурам і Жакам Брэлем.

Іншым праектам, у якім ён удзельнічаў у тыя ж гады, быў музычна-тэатральны гурт בצל ירוק («Бацаль ярок» — «Зялёная цыбуля»).

Пасля распаду абодвух ансамбляў Шымон Ісраэлі стаў першым ізраільскім артыстам, які адважыўся выступаць на сцэне сола, прычым з песнямі ўласнага сачынення.

Сярод іх былі шматлікія папулярныя дагэтуль у Ізраілі хіты — у тым ліку песня «סתם יום של חול» («Стам ём шэль холь» — «Проста буднi дзень»).

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
1