У чэрвені 2022 года Вярхоўны суд ЗША прыняў рашэнне, якое аўтаматычна адмяняла права на аборты ў шэрагу штатаў. Гэта выклікала асцярогі за захаванасць адчувальных звестак у карыстальніц трэкераў менструальнага цыкла, піша Devby.io.

У верасні таго ж года Flo дабавіла ў праграму ананімны рэжым, у якім ключавыя звесткі, напрыклад, звесткі аб цыклах і сімптомах, пераносяцца ў новы ўліковы запіс, які не ўтрымлівае ніякай персанальнай інфармацыі.

Функцыя рэалізавана ў партнёрстве з Cloudflare. Сёлета Flo выклала яе зыходны код на GitHub.

Дарэчы, у кастрычніку ў праграме для жаночага здароўя з'явілася і мужчынская частка — Flo for Partners.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0