Калі прадстаўнікі інспекцыі разам са спецыялістамі Дубровенскай райветстанцыі выехалі на месца і правялі абследаванне фізічнага стану птушкі, то аказалася, што яна цалкам здаровая. Ляцець жа ў вырай бусел адмовіўся, хутчэй за ўсё, з-за таго, што людзі не першы месяц падкормлівалі яго рознымі дэлікатэсамі.

Акрамя таго, гэтага бусла неаднаразова заўважалі каля аб'ектаў грамадскага харчавання на АЗС, дзе людзі таксама маглі падкормліваць птушку.

У выніку было прынята рашэнне птушку адлавіць, але гэты працэс расцягнуўся на цэлы месяц, бо ў рукі бусел не даваўся, а калі да яго спрабавалі наблізіцца, то адлятаў. І толькі калі тэмпература паветра ўпала ніжэй за нуль і выпаў снег, жыхару вёскі Засценкі Яўгену Масейку ўдалося завабіць яго ў хлеў.Пасля дадатковага ветэрынарнага агляду злоўленага бусла вырашылі адправіць у Віцебскі заапарк.

Людзям жа нагадалі, што выратаванне дзікіх жывёл і птушак, якія трапілі ў бяду, справа высакародная, але пры гэтым не варта забываць, што ў дзікай прыродзе жывёлы і птушкі павінны ўмець самі знаходзіць сабе пражытак. Калі ж пералётных птушак, пачынаючы ад вясны, рэгулярна падкормліваць, то ў іх можа губляцца інстынкт адлёту ў вырай.

Чытайце таксама:

Авакада больш шкоднае для птушак, чым хлеб, а вавёркі не пераносяць разынак. Як правільна карміць жывёл і птушак зімой?

На Гомельшчыне ў гняздзе застаўся зімаваць бусел. Ці варта з-за гэтага трывожыцца?

Каля 75% маладых буслоў гінуць у першы год жыцця падчас міграцыі. Чаму так?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
0