Сяргей Кудзін. Фота: «Укантакце»

Сяргей Кудзін. Фота: «Укантакце»

Затрыманы 36-гадовы мінчук Сяргей Кудзін. Ён жыве ў Мінску, працаваў на рабочых працах.

З пачаткам расійскага ўварвання ён змяніў аватарку ў фэйсбуку на тэкст «Stop Putin, stop war».

Губазікаўцы сцвярджаюць, што мужчына быў у «нацысцкіх» суполках, але ў адкрытых сацыяльных сетках ён уваходзіў толькі ў розныя ўкраінскія групы з навінамі. Называюць яны нацысцкай і размешчаную на ягонай старонцы ўкраінскую сімволіку. Таксама ён рэпосціў навіны пра Полк Каліноўскага — праз гэта ў допісе сцвярджаецца, што ён нібы «рыхтаваўся да іхняга вызваленчага паходу ў Беларусь».

У допісе сілавікоў сцвярджаецца, што да мужчыны прыйшлі праз публікацыі ў сацсетках. Цяпер жа, па сцверджанні губазікаўцаў, супраць Сяргея «завялі крымінальную справу за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Чытайце таксама:

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
31