Памежны слуп. Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Памежны слуп. Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Украіна абвясціла ў дзяржаўны, міждзяржаўны і міжнародны вышук чыноўніка з Валынскай вобласці, які апраўдваў расійскую агрэсію супраць украінскай дзяржавы, піша Радыё Свабода.

Як стала вядома з апублікаванага ў Адзіным дзяржаўным рэестры судовага рашэння, абвінавачаны цяпер фактычна пражывае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і такім чынам «хаваецца ад органаў дасудовага расследавання» і перашкаджае правядзенню аб’ектыўнага расследавання і ўхваленню адпаведных працэсуальных дзеянняў.

У той жа час следчыя СБУ не назвалі горада і вобласці Беларусі, дзе цяпер знаходзіцца падазраваны. Ён з'яўляецца ўраджэнцам горада Камінь-Кашырскі Валынскай вобласці, а крымінальную справу вядзе ўпраўленне Службы бяспекі Украіны ў Валынскай вобласці.

Правапарушэнне грамадзяніна Украіны кваліфікавалі паводле частак 2 і 3 артыкула 436-2 Крымінальнага кодэкса Украіны (3-я частка гэтага артыкула тычыцца апраўдання і прызнання правамоцнай расійскай агрэсіі супраць Украіны «службовымі асобамі, арганізаванай групай або з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі». — РС). Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 8 гадоў з канфіскацыяй або без яе.

Суд ухваліў рашэнне аб завочным арышце ўкраінца, які хаваецца ад правасуддзя ў Беларусі.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
7