Фота: інстаграм «Молчат дома»

Фота: інстаграм «Молчат дома»

У топе, складзеным праектам КЛІК, сто пазіцый. Сфармаваны ён на аснове месячнай колькасці слухачоў, якую мае кожны з выканаўцаў на музычнай платформе Spotify.

З вялікім адрывам лідзіруе мінскі пост-панк гурт «Молчат дома» — 2,67 млн слухачоў. На другім месцы OBLXKQ — стваральнік электроннай музыкі з Гродзенскай вобласці (1,1 млн слухачоў). Бронзу ўзяў яшчэ адзін беларускі электроншчык — Otnicka (1 млн слухачоў).

Чацвёртае месца — Макс Корж, якому не патрэбныя прадстаўленні (909 тысяч слухачоў). На пятай пазіцыі размясціўся музычны прадзюсар Іван Берасневіч, які робіць электронную музыку пад псеўданімам LXST CXNTURY (880 тысяч слухачоў). За ім ідзе яшчэ адзін электроншчык — Findmyname (амаль 846 тысяч слухачоў), які працуе ў жанры «фонк» (паджанр хіп-хопа).

Рэйтынг тэлеграм-канала КЛІК

Рэйтынг тэлеграм-канала КЛІК

Сёмае месца — шматжанравы артыст пад псеўданімам ROMANTICA (617 тысяч слухачоў), які таксама робіць фонк. Цікава, дарэчы, што ажно тры выканаўцы, якіх мы ўжо пералічылі — ROMANTICA, OBLXKQ і Findmyname — належаць да аднаго і таго ж беларускага лэйбла, GOOST MUSIC.

На восьмай пазіцыі размясціўся спявак і рэпер ЛСП (578 тысяч слухачоў). Далей ідзе чарговы гадаванец лэйбла электроншчыкаў GOOST MUSIC — DXSTINY (563 тысячы слухачоў). І замыкае дзясятку рэпер nkeeei (450 тысяч слухачоў).

Рэйтынг тэлеграм-канала КЛІК

Рэйтынг тэлеграм-канала КЛІК

З іншых пазіцый у топе, якія звяртаюць на сябе ўвагу, адзначым высокае 12-е месца Цімы Беларускіх (434 тысячы слухачоў) і неблагую 20-ю пазіцыю ад, здаецца, забытай зоркі нулявых Б’янкі (281 тысяча слухачоў). У трыццатку ўляцеў яшчэ адзін артыст, пра новыя трэкі якога даўно не чуваць — Сярога (30 месца, 201 тысяча слухачоў).

Што слухае Саша Івулін — плэйліст

«Саладуха заходзіць у грымёрку і задзірае футболку». Спявачка Ketevan пра закуліссе «Песні года», беларускіх зорак і трэш у бары «Аліўе»

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5