Сабіна вядзе англамоўны падкаст Sabʼs Corner Podcast. У адзін з эпізодаў яна паклікала баскетбалістку Кацю Сныціну і спытала ў яе: 

— Ты не супраць, калі я раскажу, што мы сустракаліся?

— Вядома, мая жонка ведае пра гэта. Атрымліваецца, гэта твой афіцыйны камінг-аўт? 

Сабіна адказала «так» і дадала, што Каця была першай, хто прымусіў яе задумацца, што ёй «падабаюцца не толькі хлопчыкі».

Пасля Сабіна напісала пост у Instagram:

«Мае першыя адносіны паставілі вельмі высокую планку ў першую чаргу для мяне самой. Гэтыя адносіны навучылі мяне, як па-сапраўднаму любіць і падтрымліваць не толькі іншых, але і сяброў, а таксама не баяцца быць сабой».

Сама Сныціна не так даўно пазнаёміла беларусаў са сваёй жонкай Надзеяй Бродскай — яе афіцыйны камінг-аўт здарыўся ў шоу Мікалая Халезіна.

Клас
41
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
5