Паводле паведамлення Следчага камітэта, супрацоўнікі міліцыі «ўстанавілі асобу падлетка, ад імя якога была рассылка паведамленняў». Той нібыта не чакаў іх візіту, бо толькі ад іх даведаўся пра ўсю сітуацыю.

Пры аглядзе мабільнага тэлефона 15-гадовага падлетка міліцыянты высветлілі, што хлопец захапляецца камп'ютарнымі гульнямі і мае некалькі акаўнтаў у месенджарах і сацыяльных сетках. Напярэдадні яму ў тэлеграме прыйшло паведамленне з заклікам уступіць закрыты гульнявы чат горада Салігорска, якое ён праігнараваў. А пасля ў гэтым чаце акурат і былі выяўленыя паведамленні ад імя гэтага школьніка.

Паведамленні, як было выяўлена, «рассылаліся з абаненцкага нумара замежнай дзяржавы», што не прарочыць добрых перспектыў для пошукаў сапраўдных арганізатараў сватынгу. Агрэсіўнасць якога нібыта «ўвяла ў шок нават праваахоўнікаў».

Чытайце таксама:

У Салігорску рыхтуюць забойствы дзяцей? Не. Вось што адбылося і чаму панікаваць не варта

У Мінску 17-гадовы падлетак замовіў «мініраванне» ад імя знаёмага

У Беларусі выявілі некалькі груп дзяцей-ілжэмінёраў

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
4