Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

У выдадзеным МТЗ роліку мужчыны, супрацоўнікі розных аддзелаў прадпрыемства далі шэраг «сацыяльных» абяцанняў — гаварыць праўду, дзейнічаць па сумленні, кожны дзень вучыцца новаму, дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, не паўтараць памылак мінулага, абараняць Радзіму словам і справай, быць законапаслухмяным і гэтак далей.

Кожнае з дадзеных на камеру абяцанняў мужчыны падмацоўваюць фразай «Слова пацана!» з папулярнага расійскага серыяла.

Серыял «Слова пацана. Кроў на асфальце» расказвае пра феномен крымінальнай Казані 1980-х гадоў, ён поўны сцэнаў гвалту і жорсткасці.

Пры гэтым прэс-служба МТЗ суправаджае ролік заявай, што тыя, «хто сталеў у 90-я, ніколі не захоча, каб нават намёкам тыя часы вярнуліся».

«Успомніць — так, вярнуцца — ніколі! Няма ў іх ніякай рамантыкі — толькі змрок і безвыходнасць.

Але хто растлумачыць гэта нашым дзецям, якія падрастаюць тут і цяпер, у мірнай і шчаслівай краіне? Тым, у каго ўяўленне пра тое, што такое добра і што такое дрэнна, сфармавана не ў поўнай меры? Мы ведаем! Тыя самыя пацаны — пацаны МТЗ, якія гатовыя сказаць сваё важкае слова. І яны яго сказалі», — заяўляюць стваральнікі роліка.

Чытайце таксама:

Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая

З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі

Супрацоўнікі МТЗ на навагоднія святы будуць адпачываць як расіяне

Клас
1
Панылы сорам
28
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5