Зорка Алена Жалудок і яе сястра-блізніца Аліна Жалудок запісалі пазачарговы хіт «Лядская псіхатрычная», які стаў загалоўнай песняй для фільма «Чынчыны праляцелі кукухай».

Дзеянні фільма разгортваюцца на тэрыторыі псіхіятрычнай клінікі пасёлка Ляды, недалёка ад Шчучына, Гродзенская вобласць. Там Алена знаходзіць новую сябе і спрабуе выказаць свае пачуцці пры дапамозе музыкі, у яе зараджаюцца сумневы ў каштоўнасцях, якія прапагандуе дзяржава.

Алена Жалудок — гэта вобраз актрысы Алены Зуй-Вайцяхоўскай. Яе жартаўлівая песня «Шчучыншчына» стала народным хітом. 

Чытайце таксама:

Новы выпуск «ЧынЧынЧэнэл» рэкламавалі на плошчы Таймс Сквер у Нью-Ёрку

Колькі каштаваў беларускі серыял «Працэсы» і навошта там столькі мацюкоў

«Вы хочаце паставіць мне помнік?» Купалавец Міхась Зуй распавёў, як сваім пытаннем раззлаваў Лукашэнку

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0