Паводле Дзмітрыя Рабава, на наступным тыдні ў Беларусь з Атлантыкі паступіць цёплае акіянічнае паветра. Маразы адступяць, а снег стане «мокрым». Чакаюць галалёд і туманы.

У пачатку тыдня атлантычны цыклон прынясе ў Беларусь воблачнае надворʼе, снег, месцамі — снег з дажджом. Вільготнасць да 90 працэнтаў. Уначы — ад -3⁰С да +3⁰С, днём у панядзелак ад -3⁰С да +1⁰С, у аўторак — каля 0⁰С.

У сярэдзіне тыдня пройдуць кароткачасовыя ападкі. Вецер паўднёвы, умераны. Вільготнасць да 90 працэнтаў. На асобных участках дарог слізка.

Уначы ў сераду ад -3⁰С да +2⁰С, днём — ад 0⁰С да -3⁰С.

У пачатку другой паловы тыдня чакаюцца ападкі рознай «ступені цяжкасці». Вільготнасць захаваецца. Месцамі магчымы туман. Вецер умераны. Днём у чацвер — ад 0⁰С да -6⁰С, у пятніцу — ад -1⁰С да -5⁰С.

У выхадныя дні пройдзе невялікі снег. Магчымы туманы. Вецер заходні, умераны. Уначы ад -9°С па ўсходзе да +2°С па захадзе, днём у суботу — ад 0°С да -8°С, у нядзелю — каля 0°С.

Чытайце таксама:

-380 градусаў! У Казахстане жыхароў напужалі папярэджаннем пра маразы нечуванай суровасці

У панядзелак у Беларусь з Заходняй Еўропы прыйдзе адліга

«Калі варона голас падае — да адлігі». Што такое Піліпаўскі пост і што падчас яго рабіць

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0