Ілюстрацыйнае фота Onliner.by

Ілюстрацыйнае фота Onliner.by

Усё адбылося вясной. На вуліцы дзяўчынку ўкусіў сабака буйной пароды — жывёла была без суправаджэння гаспадыні, піша Onliner.by.

З ранамі на твары дзіця даставілі ў бальніцу. Там дзяўчынцы спатрэбілася балючае лячэнне, пры гэтым працэс рэабілітацыі быў павольным. Пасля выпіскі ёй таксама патрэбныя былі лекі і кансультацыі дактароў.

З-за перажытага дзіця стала замкнёным і трывожным, з'явіліся праблемы са сном. На твары дзяўчынкі засталіся шнары.

Улетку суд Пружанскага раёна прыцягнуў гаспадыню жывёлы да адказнасці і прызначыў штраф 15 базавых велічынь (555 рублёў). Таксама мама пацярпелай дзяўчынкі заявіла аб кампенсацыі маральнай шкоды 15 000 рублёў, але па рашэнні суда выплата склала 7000 рублёў. У рашэнні таксама сказана, што прынята пад увагу сямейнае становішча гаспадыні сабакі — у жанчыны трое дзяцей.

Але з памерам выплаты ўладальніца жывёлы не пагадзілася і падала апеляцыю. Cуд пакінуў рашэнне без зменаў.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3