Хантэр Байдэн і яго жонка Меліса Коэн. Фота: Stephanie Scarbrough / AP

Хантэр Байдэн і яго жонка Меліса Коэн. Фота: Stephanie Scarbrough / AP

Новыя абвінавачванні — тры цяжкія злачынствы і шэсць дробных правапарушэнняў — з'яўляюцца дадаткам да федэральных абвінавачванняў у захоўванні агнястрэльнай зброі ў штаце Дэлавэр, у якіх сцвярджаецца, што Хантэр Байдэн парушыў законы, якія забараняюць спажыўцам наркотыкаў мець зброю.

Яны з'явіліся пасля таго, як летам было скасаванае пагадненне аб прызнанні віны, якая пазбавіла б яго ад турэмнага зняволення.

Хантэр Байдэн «патраціў мільёны даляраў на экстравагантны лад жыцця замест таго, каб аплачваць свае падатковыя рахункі», — гаворыцца ў заяве спецыяльнага дарадцы Дэвіда Вайса.

Абвінавачванні звязаныя прынамсі з 1,4 мільёнамі даляраў падаткаў, якія Хантэр Байдэн быў вінны з 2016 да 2019 года, у перыяд, калі ён прызнаў, што змагаецца з наркаманіяй. Але з тых часоў падаткі былі выплачаныя.

У выпадку прызнання вінаватым 53-гадоваму Хантэру Байдэну пагражае да 17 гадоў турэмнага зняволення. Расследаванне спецыяльнага пракурора застаецца адкрытым, сказаў Вайс.

У адказ адвакат абароны Эбі Лоўэл абвінаваціў Вайса ў тым, што ён «паддаўся ціску рэспубліканцаў» у гэтай справе.

«Грунтуючыся на фактах і законе, калі б прозвішча Хантэра было не Байдэн, абвінавачванні ў Дэлавэры, а цяпер і ў Каліфорніі, не былі б выстаўленыя», — гаворыцца ў заяве Лоўэла.

Белы дом адмовіўся каментаваць выстаўленае абвінавачванне, адрасаваўшы пытанні Міністэрству юстыцыі або асабістым прадстаўнікам Хантэра Байдэна.

У абвінаваўчых дакументах, пададзеных у Каліфорнію, дзе Хантэр жыве, падрабязна апісваюцца выдаткі на ўсё: ад наркотыкаў і стрыптызёршаў да раскошных гатэляў і экзатычных аўтамабіляў,

«Карацей кажучы, на ўсё, акрамя яго падаткаў», — напісаў пракурор Леа Уайз.

Клас
7
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
0