Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Літва

Беларусы, якія тыдзень таму ехалі ў Літву на маршрутцы праз «Прывалку», кажуць, што праходжанне мяжы заняло 7 гадзін. Іншыя чытачы 5 снежня вярталіся маршруткай з Літвы ў Беларусь праз «Беняконі», у іх на праезд праз мяжу сышло каля 3,5 гадзіны.

На аўто праз «Каменны Лог» 6 снежня праязджалі абедзве мяжы ў сярэднім за 10-12 гадзін, так было ў напрамку Беларусь-Літва.

Крыху хутчэй перасякалі мяжу ў апошнія дні легкавікі, якія ехалі з Літвы ў Беларусь, карыстальнікі адмысловых чатаў адзначаюць, што 5-6 снежня на праезд мяжы сыходзіла ад 7 да 9 гадзін.

Аўтобусы ў ноч з 6 на 7 снежня праязджалі мяжу даволі хутка — за 2,5 гадзіны. Тыдзень таму на гэта сыходзіла да 7 гадзін, пішуць у чатах.

Чытач, які ў апошнія дні лістапада ездзіў на машыне ў Літву праз пункт пропуску «Прывалка», распавёў, што агулам правёў у чэргах каля паўтара сутак.

З Беларусі ў Літву ён дабраўся за 14 гадзін, а ў зваротным кірунку на праходжанне мяжы ў яго сышло больш за 20 гадзін. Мужчына кажа, што праводзіць суткі ў чарзе, калі едзеш на ўласным аўто, пачынае быць нормай.

Польшча

Чытачы, якія ў ноч з 6 на 7 снежня ехалі з Польшчы ў Беларусь на аўтобусе праз «Брэст», кажуць, што абедзве мяжы прайшлі за 10 гадзін. 

Фота: Straż Graniczna

Фота: Straż Graniczna

Іншая чытачка 6 снежня вярталася з Беларусі ў Польшчу, правяла на мяжы 7 гадзін. 

Куды больш часу займае праезд беларуска-польскай мяжы на аўто. Чытач, які днямі вяртаўся з Варшавы ў Гродна, кажа, што шлях да дому заняў 29 гадзін, каля 22 з якіх мужчына правёў у чарзе ў пункце пропуску «Брэст».

Латвія

Латвійскі кірунак традыцыйна застаецца найменш загружаным. Праезд праз беларуска-латвійскую мяжу праз адзіны дзеючы пункт пропуску «Грыгароўшчына» займае ад 1 да 4 гадзін, пішуць у адмысловым чаце. Нярэдка здараецца, што чаргі з легкавікоў няма зусім. Некаторыя кіроўцы, каб не стаяць у велізарных чэргах на беларуска-літоўскіх пунктах пропуску, робяць даволі вялікі круг і едуць з Беларусі ў Літву праз Латвію.

Чытайце таксама:

Больш за 3100 грузавікоў чакаюць на беларускай мяжы ўезду ў ЕС

660 грузавікоў стаяць у чарзе на ўезд з Латвіі ў Беларусь

Прапусцілі 10% грузавікоў ад нормы. Што з чэргамі на мяжы

Клас
9
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
13
Абуральна
26