У сераду ў асобных раёнах — невялікі снег. Месцамі чакаюцца туман і шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Ноччу -5..-11°С, пры праясненнях паветра будзе ахалоджвацца да -12..-17°С.

Максімальная днём складзе ад -1°С па паўднёвым захадзе да -10°С па паўночным усходзе Беларусі. У Мінску ўначы і раніцай да мінус 12°С.

7 снежня пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер днём месцамі парывісты.

Ноччу -7..-13°С, пры праясненнях -14..-16°С, па захадзе -3..-6°С; максімальная днём -2..-9°С. У Мінску раніцай да -11°С.

8 снежня — кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -6..-12°С, пры праясненнях -13..-16°С, максімальная днём -2..-9°С.

У Мінску ўначы і раніцай да мінус 9°С, удзень да мінус 7°С.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1