Намеснік міністра Генадзь Казакевіч. Фота: тэлеграм-канал Унутраных войскаў МУС

Намеснік міністра Генадзь Казакевіч. Фота: тэлеграм-канал Унутраных войскаў МУС

Закранаючы карупцыйную справу на Бярозаўскім мясакансервавым камбінаце, намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі назваў яго класічным фактам сістэмнай дзелавой карупцыі. 

«Мы дойдзем да канца ў сферы перапрацоўкі і мяса, і малака. Будуць яшчэ затрыманні, будуць яшчэ заведзеныя крымінальныя справы», — паабяцаў начальнік крымінальнай міліцыі.

Паводле яго словаў, знайшоўся прадпрымальнік, які пастаўляў на прадпрыемства дабаўкі для вытворчасці мясных вырабаў. Аналагічная схема да гэтага была выяўлена пры пастаўках запасных частак і ветпрэпаратаў.

«Знаходзіцца камерсант, які робіць карупцыю часткай свайго бізнесу. Іншымі словамі, для ажыццяўлення сваёй маркетынгавай стратэгіі, прасоўвання тавару для яго цалкам нармальна даць хабар. З іншага боку сядзіць несумленны кіраўнік, для якога гэтак жа нармальна хабар узяць», — растлумачыў Генадзь Казакевіч.

На яго думку, такія дзеянні аказваюць негатыўны ўплыў на эканоміку, бо завышаны кошт тавару кладзецца на сабекошт.

«Усё гэта ў канчатковым выніку ўплывае на прывабнасць прадукцыі. Мы потым думаем, як жа прадаць яе на знешнім ці ўнутраным рынках», — адзначыў Генадзь Казакевіч.

Ён дадаў, што карупцыйная схема працавала цягам 15 гадоў.

«Паважаны кіраўнік цяпер знаходзіцца ў СІЗА. Камерсант, сфера дзейнасці якога ахоплівала ўсю рэспубліку (Бярозаўскі мясакамбінат — толькі адзін эпізод, былі іншыя камбінаты ў іншых абласцях рэспублікі), таксама знаходзіцца ў СІЗА і дае паказанні. І мы дойдзем да кожнага, каго закранула гэтая карупцыйная схема».

Першая інфармацыя пра арышты кіраўнікоў некалькіх малаказаводаў прыйшла 1 лістапада. У рамках маштабнай «малочнай справы» былі затрыманыя ў тым ліку генеральны дырэктар «Бабушкиной крынки» Генадзь Скітаў і кіраўнік Бярозаўскага мясакансервавага камбіната Уладзімір Жуковіч. Як адзначаў старшыня КДБ Іван Церцель, усяго па справе было затрымана 26 чалавек, на цяперашні момант 15 арыштаваны.

Чытайце таксама:

Некуды знік дырэктар Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната. Гэта супала з арыштамі па «малочнай» справе

Выкладаў фота ў майцы Russia, а Лукашэнка наказваў яму зазямліцца. Шэсць фактаў пра Ігара Брыло, затрыманага па «малочнай справе»

Затрыманы Ігар Брыло, экс-кіраўнік Мінсельгасхарча і памочнік Лукашэнкі па Віцебскай вобласці 

Быў Элькінд, стаў Скітаў. Гісторыя дырэктара «Бабушкінай крынкі» і закуліссе імперыі кіраўніцтва спраў Лукашэнкі

«Адным з першых яго ўказанняў стала ўстаноўка відэакамер». КДБ расказаў больш пра арышт дырэктара «Бабушкиной крынки»

Чым адметная «Бабушкина крынка», кіраўніка якой затрымалі за карупцыю

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
30
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
15