Адзін з тартоў для дарослых. Фота: інстаграм sladkiy_grodno

Адзін з тартоў для дарослых. Фота: інстаграм sladkiy_grodno

На вынікі разгляду свайго даносу Вольга Бондарава паскардзілася ва ўласным тэлеграм-канале. Пра гэта распавядае выданне Hrodna.life.

«Вось і цяпер намеснік начальніка АУС У. С. Вербаль чакана не здзівіў адпіскай аб тым, як у АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Гродна «не выяўлена» фактаў правапарушэння, якое адносіцца да кампетэнцыі АУС, у вырабах, што рэалізуюцца піражэншчыцай Красько А. Л. 1995 г. н. МАРГ, значыць, выявіў, а АУС няма. Так і запішам: куды Міністэрству да цэлага райаддзела аблцэнтра?» — пакрыўдзілася інфаказачка.

Торт у форме пеніса, які не спадабаўся Бондаравай. Фота: інстаграм sladkiy_grodno

Торт у форме пеніса, які не спадабаўся Бондаравай. Фота: інстаграм sladkiy_grodno

Тарты з аголенымі людзьмі. Фота: інстаграм sladkiy_grodno

Тарты з аголенымі людзьмі. Фота: інстаграм sladkiy_grodno

Кандытарка рабіла тарты ў выглядзе мужчынскага пеніса і жартоўныя выявы аголеных людзей сталага ўзросту на торце. Вольга Бондарава напісала скаргу ў пракуратуру. Але больш за ўсё Бондараву абурыла наяўнасць вясёлкі і аднарога на дзіцячым торце. Яна перакананая, што гэта — «прапаганда ЛГБТ».

28-гадовая кандытарка з Гродна, якая вяла старонку «sladkiy_grodno», была вымушана выдаліць некаторыя допісы пасля нападак прарасійскай актывісткі.

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю пасля зваротаў Бондаравай прыйшлі да высновы, што такія тарты — гэта неэтычная інтэрнэт-рэклама.

Чытайце таксама:

Прарасійскія актывісты хочуць увесці рускую мову і ў метро

Бондарава атакавала яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры

Упаўнаважаны па справах рэлігій запярэчыў Бондаравай

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
53
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8