discount store дыскаунт дискаунт

Рост цэнаў прымусіў еўрапейцаў усё больш закупляцца ў дыскаўнтарах, а не ў крамах каля хаты. Фота: Getty Images

Як піша Le Monde, інфляцыя ў еўразоне паменшала да 2,4% у лістападзе. Гэта далёка ад піку ў 10,6%, які быў зафіксаваны годам раней.

Інфляцыя ў ЕС Инфляция в ЕС inflation in the EU

Як адзначае выданне, у шэрагу краін рост цэн у апошні месяц быў нязначны — ад 0,7% у Італіі да 6,9% у Славакіі. А ў Бельгіі ўвогуле назіралася падзенне на 0,7%.

Гэта азначае, што Еўропа адолела энергетычны шок. Гэтая зіма абяцае быць больш камфортнай. Германія паставіла тэрмінал для імпарту звадкаванага газу. Італія падпісала пагадненне аб пастаўках з Алжырам.

Яшчэ адзін фактар паляпшэння — ланцужкі паставак. Поўнасцю заблакаваныя на пачатку пандэміі, яны практычна вярнуліся да свайго нармальнага стану. Аптымізм выклікае і той факт, што ўнутраную інфляцыю таксама ўдалося ўзяць пад кантроль.

Эксперты сцвярджаюць, што ў апошнія тры гады Еўропа перажыла найгоршы з 1970-х гадоў шок. Найбольш адчувальна падскочылі цэны на газ, якія летам 2022 года ўзраслі ў 15 разоў. Паступова гэта аказала ўплыў на ўсю эканоміку. За год рэальная зарплата знізілася на 7,5%, у той час як у крызісны 2011 гэтае зніжэнне было толькі на 1,2%.

Рост цэн у зоне еўра Рост цен в еврозоне Rising prices in the euro area

Адчуванне збяднення шырока распаўсюджана па ўсёй Еўропе і пацвярджаецца статыстыкай. У канцы 2022 года, у разгар інфляцыйнага піку, рэальная заработная плата знізілася на 13% у Іспаніі, на 11% у Італіі, на 9% у Германіі.

Аднак, сутыкнуўшыся з крызісам, урады масава сталі прадпрымаць меры. Францыя ўстанавіла «тарыфны шчыт» для камунальных плацяжоў, і пераважная большасць краін так ці інакш падтрымалі энергетыку. Такім чынам, наяўны даход хатніх гаспадарак (які таксама ўключае ў сябе падаткі, сацыяльную дапамогу і г. д.) упаў менш рэзка, чым заработная плата. Па статыстычных даных, у еўразоне ў цэлым узровень даходаў за вылікам інфляцыі нават вырас на 2% у параўнанні з 2019 годам (у Францыі — на 2,5%). Але, прыкладам, у Германіі і Італіі ён упаў адпаведна на 2,3% і 3,9%.

Шок росту цэн прывёў да таго, што еўрапейцы сталі купляць менш, перайшлі ад вядомых брэндаў да мясцовых гандлёвых марак і ўсё больш сталі закупляюцца ў дыскаўнтарах.

У Германіі шмат каментароў выклікала інфармацыя аб зніжэнні спажывання каўбас. У 2022 годзе продаж свініны на душу насельніцтва склаў 52,2 кг, што з'яўляецца гістарычным мінімумам з 1989 года. Найбольш абваліліся (-18%) продажы бія-прадуктаў. А вось у дыскаўнтарах, дзе прадаецца больш таннае мяса, назіраўся рост на 3,2%.

Спажыванне ў ЕС Consumption in EU Потребление в ЕС

У Францыі спецыялісты гавораць аб «беспрэцэдэнтным зніжэнні попыту на прадукты» — на 3% у параўнанні з 2019 годам. Без пандэміі і іншых адмоўных фактараў замест падзення ў Еўропе назіраўся б рост на 6% (з улікам тэмпаў, якія былі ў 2010-я гады). Гэта азначае, што людзі сталі больш берагчы прадукты, менш выкідваць у адкіды.

Выйгралі дыскаўнтары — Aldi, Lidl і інш. Іх доля на рынку вырасла з 17,6% у 2019 годзе да 19,1% у 2023-м. У Італіі — з 18,9 да 23%. І эксперты запэўніваюць, што вяртання да мінулага стану не адбудзецца — пандэмія прывяла да развіцця сэрвісаў дастаўкі, тыпу беларускай «Е-дастаўкі», а інфляцыя прымусіла пераключыцца на мясцовыя брэнды.

Як адзначае выданне, эканамічны шок, выкліканы інфляцыяй, не падобны да крызісаў апошніх дзесяцігоддзяў. На гэты раз, у адрозненне ад фінансавага крызісу 2008 года або крызісу еўразоны 2010—2015 гадоў, не назіралася рэзкага росту беспрацоўя.

дынаміка заработнай платы ў зоне еўра Динамика заработной платы в еврозоне wage dynamics in the euro zone

Другім станоўчым момантам стала павышэнне заработнай платы. У кастрычніку яе рост здагнаў узровень інфляцыі. Эксперты выказваюць асцярожныя спадзяванні на тое, што ў 2024 годзе страты рэальнай заработнай платы ў перыяд 2020—2022 года будуць кампенсаваныя.

У той жа час яны папярэджваюць, што вяртанне да дакрызіснага трэнду, гэта значыць да тых узроўняў заробкаў, якіх можна было б чакаць без пандэміі і без энергетычнага крызісу, пакуль застаецца далёкай перспектывай.

Чытайце яшчэ:

Метамарфозы еўрапейскага грамадства — на якія высновы навялі даследчыка мігранты і вінаграднікі

Новая норма ў ЕС дазволіць карыстальнікам сацыяльных сетак спакойна выйсці з матрыцы рэкамендацый ШІ

Міфы, якія ляжаць у аснове еўрапейскай ідэнтычнасці

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
6

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?