«Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам — хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося», — канстатавала Ціханоўская.

У той жа час яна назвала пяць дзеянняў (ці бяздзеянняў), якія кожны з беларусаў, якія застаюцца ў краіне, усё ж такі могуць рабіць:

  • пазбягаць удзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах;

  • выкарыстоўваць незалежныя медыя для атрымання праўдзівай інфармацыі. Пры гэтым, аднак, абавязкова выкарыстоўваць VPN і прыбіраць лічбавыя сляды;

  • не дазваляць рэжыму падмануць сябе, сваіх блізкіх і сяброў. Ім трэба тлумачыць, чаму тое, што абвясціў Лукашэнка — гэта «бязвыбары»; 

  • збіраць доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых. Яны павінны ведаць, што панясуць адказнасць за свае дзеянні;

  • выкарыстоўваць сродкі творчага самавыражэння: музыку, кіно, мастацтва, сатыру і іронію. Нават размова на беларускай мове можа быць спосабам выражэння нязгоды.

Чытайце таксама:

«Крэўныя спадчыннікі энкавэдыстаў з 30-х прыпаднялі вечка труны мінулага і маршыруюць па сённяшняй Беларусі»

«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі

Ціханоўская правяла ў Вільні брыфінг з пасламі 30-ці краін, сярод якіх і пасол Арменіі

Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года

Клас
50
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6