Фота: Anton Petrus / Getty Images

Фота: Anton Petrus / Getty Images

«Гэта адбылося праз пагаршэнне цэнавай кан'юнктуры і зніжэнне аб'ёмаў экспарту нафты на фоне ўзмацнення суровасці санкцый, перабудовы лагістычных ланцужкоў і фінансавых плыняў», — гаворыцца ў аглядзе.

Аб'ёмы экспарту нафты па сістэме «Транснафты» за 9 месяцаў аселі на 8%, а сярэдняя цана гатунку Urals — на 26%, канстатуе расійскі Цэнтрабанк: сёлета ў сярэднім кожны барэль сыходзіў на экспарт па 59,54 даляра, а ў мінулым — па 80,58 даляра.

Увядзенне столі цэнаў на расейскую нафту і нафтапрадукты прывяло да пераарыентацыі экспартных плыняў на Азію і Афрыку, аднак у выніку падаражэла лагістыка, павялічыліся транзакцыйныя выдаткі, а частка плацяжоў прыходзяць з затрымкамі, піша Цэнтрабанк. «Акрамя таго, захоўваюцца рызыкі ўвядзення другасных санкцый, якія закранаюць працу нафтавай галіны», — гаворыцца ў аглядзе.

Аб'ёмы валютных даходаў расійскіх нафтагазавых мэйджараў зменшыліся яшчэ мацней: доля даляра ў экспартнай выручцы сціснулася ўдвая, да 24%, а аб'ёмы продажаў замежнай валюты на біржы ўпалі на 58%.

«Слабым звяном» расійскага нафтагазу стаў «Газпрам», які страціў еўрапейскі рынак. Пасля адключэння паставак большасці кліентаў у ЕС кампанія атрымала больш за трыльён рублёў (каля 11,23 млрд даляраў) чыстых стратаў і была вымушаная скараціць здабычу на чвэрць у параўнанні з даваенным перыядам. «Раснафта» па выніках дзевяці месяцаў 2023 года адсправаздачылася аб падзенні выручкі на 8%, да 6,612 трлн рублёў (74,29 млрд даляраў).

Чытайце таксама:

Як Расія вярнула нафтавыя даходы і што гэта азначае для нас усіх

ЗША прыпынілі санкцыі супраць венесуэльскай нафты, але з палітычнымі ўмовамі

Беларусь нарошчвае здабычу нафты і выкарыстоўвае новую тэхналогію. Што за яна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0