Фота: infograd.by

Фота: infograd.by

Пачынаючы з 21 па 30 лістапада ў Беларусі зарэгістраваныя 1 773 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. З ліку ўсіх пацярпелых 381 — дзеці, паведамляе Мінздароўя.

У Брэсцкай вобласці зарэгістраваныя 319 пацярпелых. 31 пацыент шпіталізаваны (за мінулыя суткі 5), астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 312 пацыентаў, 7 — халадовую.

У Віцебскай вобласці зарэгістраваныя 288 пацыентаў. Шпіталізаваныя 27 (за мінулыя суткі шпіталізаваных няма), астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма дыягнаставана — 284 пацыенты, халадовая — 4.

У Гомельскай вобласці зарэгістраваныя 221 пацыент. З іх 23 — шпіталізаваныя (за мінулыя суткі 4 пацярпелых), астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдная траўма ў 220 пацыентаў, у 1 — халадовая.

У Гродзенскай вобласці зарэгістраваныя 108 пацыентаў, з іх 19 — шпіталізаваныя (за мінулыя суткі 5). Галалёдная траўма ў 104 пацыентаў, у 4 — халадовая.

У Мінскай вобласці зарэгістраваныя 358 пацярпелых. З іх 49 пацыентаў шпіталізаваныя (за мінулыя суткі 2), астатнія атрымалі амбулаторную дапамогу. Галалёдную траўму атрымалі 349 пацыентаў, 9-халадовую.

У Магілёўскай вобласці зарэгістраваныя 329 пацыентаў. Шпіталізаваныя — 40 чалавек (за мінулыя суткі 7). У 323 галалёдная траўма, у 6 — халадовая.

У Мінску зарэгістраваныя 150 пацярпелых, з іх 22 шпіталізаваныя (за мінулыя суткі 3). У 149 пацярпелых галалёдная траўма, у 1-халадовая.

У зімовы перыяд колькасць зваротаў да медыкаў з-за траўмаў павялічваецца ў 2-3 разы. У сувязі са змяненнем умоў надвор'я нагадваем — будзьце асцярожныя!

Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду:

  • прыступкі пад'ездаў;
  • прыступкі падземных пераходаў, уключаючы метрапалітэн;
  • прыпынкі грамадскага транспарту;
  • горкі, уключаючы дзіцячыя.

Міністэрства аховы здароўя просіць усіх грамадзян: калі траўмы пазбегнуць не ўдалося — звярніцеся ў найбліжэйшы траўмапункт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0