Уладзімір Жуковіч. Скрын відэа АНТ

Уладзімір Жуковіч. Скрын відэа АНТ

Падрабязнасці расказалі ў сюжэце АНТ.

Уладзіміра Жуковіча спынілі ў машыне адразу пасля атрымання хабару. Ва ўнутранай кішэні пінжака ў яго знайшлі 22 тысячы рублёў. Грошы Жуковічу перадаў заснавальнік кампаніі «Міттрэйд-інвест» Сяргей Орлікаў — за заключэнне дамовы на пастаўкі харчовых дабавак для камбіната. На дзяржТБ кажуць, што ён даваў Жуковічу па 7 тысяч рублёў раз на квартал, мінімум з 2015 года.

Орлікава таксама затрымалі.

Для перадачы хабару яны сустракаліся ў прыдарожным кафэ «Ампір» ад камбіната, дзе ёсць таемныя банкетныя залы і на ўваходзе ў якія няма відэаназірання.

У кабінеце Жуковіча знайшлі глушылку радыёсігналаў і прыладу, каб знаходзіць схаваныя аўдыя– і відэазапісвальныя прылады.

Расказваецца, што гендырэктар мясакансервавага камбіната раней выкупіў былую базу адпачынку на беразе возера Белае ў Бярозаўскім раёне — пад аграсядзібу. Аформілі яе на жонку Орлікава.

У сюжэце сцвярджаецца, што Жуковіч таксама закупляў сыравіну ў сельгасвытворцаў Бярозаўскага, Драгічынскгаа і Пружанскага раёнаў, а грошы за пастаўку пераводзіў не ім непасрэдна, а прыватнаму аўтасэрвісу. Заснавальнік таго аўтасэрвісу — сын Жуковіча.

Пры гэтым на самім камбінаце рэгулярна справаздачыліся пра пасяджэнні камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.

Жуковіч і Орлікаў, як сцвярджаецца, у выніку далі прызнальныя паказанні. Цяпер правяраюць, ці давалі гендырэктару мясакансервавага камбіната хабары іншыя фірмы.

Бярозаўскі мясакансервавы камбінат — самае вялікае ў краіне прадпрыемства па перапрацоўцы мяса. Яму падпарадкаваныя некалькі прадпрыемстваў у Брэсцкай вобласці, у тым ліку Баранавіцкі мясакамбінат. 

Філеі, бастурма, каўбасы гэтага завода знаходзяцца нават у тых абласцях, дзе ёсць свае перапрацоўшчыкі. Гэты ж камбінат — лідар у пастаўках перапрацаванага мяса ў Расію. 

Як паведаміў МУС, сёлета было зафіксавана 2700 злачынстваў у сферы эканомікі, з іх кожнае трэцяе — у сельскай гаспадарцы.

Чытайце таксама:

«Адным з першых яго ўказанняў стала ўстаноўка відэакамер». КДБ расказаў больш пра арышт дырэктара «Бабушкиной крынки»

26 чалавек затрыманыя. Лукашэнка распавёў пра «малочную справу»

Быў Элькінд, стаў Скітаў. Гісторыя дырэктара «Бабушкінай крынкі» і закуліссе імперыі кіраўніцтва спраў Лукашэнкі

Клас
7
Панылы сорам
16
Ха-ха
34
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
12