Пра смерць Завадскага 28 лістапада паведаміла ў сацсетцы «Укантакце» арганізацыя выпускнікоў Маскоўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча «Крэмль». Увагу на публікацыю звярнулі журналісты выдання «Важные історіі».

Прычына смерці Завадскага ў тэксце не ўдакладняецца, аднак крыніца тэлеграм-канала «ВЧК-ОГПУ» сцвярджае, што генерал-маёр загінуў, падарваўшыся на міне ў тыле, «у аддаленні ад лініі баявога сутыкнення».

«Важные історіі» адзначаюць, што гэта ўжо 12-ы выпадак гібелі вышэйшых расійскіх вайсковых афіцэраў на развязанай Расіяй вайне супраць Украіны. Афіцыйна расійскія ўлады, праўда, прызналі толькі смерць сямі.

Уладзімір Завадскі быў намеснікам камандзіра 14-га армейскага корпуса УС РФ.

Пакуль што самы высокапастаўлены афіцэр УС РФ, забіты на гэтай вайне — намеснік камандуючага Паўднёвай вайсковай акругі генерал Алег Цокаў. Ён загінуў летам гэтага года ў Бярдзянску, як мяркуецца — пры ўдары па камандным пункце расійскай 58-й арміі.

Чытайце таксама:

Генштаб Украіны заявіў, што расійскія войскі спрабуюць наступаць па ўсім фронце

Вальфовіч: Польшча і краіны Балтыі не стануць нападаць на Беларусь

Былы работнік спіртзавода з-пад Ельска, брат якога загінуў за Расію, паехаў у «ДНР» з гуманітаркай

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1