Паводле слоў Сяргея Бальшакова, па тэхналогіі вакцына мае дапамагчы аднавіць абмен рэчываў у арганізме пасля вялікіх доз алкаголю. 

«Мы гаворым пра тэхналогію, якая дазваляе аднавіць абмен рэчываў і бялковых складнікаў. Гэта значыць, мы не гаворым пра тое, што мы змагаемся з традыцыямі прыняцця алкаголю на дні нараджэння, на Новы год і гэтак далей. З гэтым мы не збіраемся змагацца, з гэтым ужо Гарбачоў змагаўся, вынік мы ведаем. Мы кажам пра тое, што хочам дапамагчы чалавеку фізіялагічна пераносіць наступствы алкагольнага ўжывання», — расказвае Бальшакоў.

Пакуль што вакцына знаходзіцца на этапе лабараторнай распрацоўкі і выпрабаванняў. На людзях яна яшчэ не тэставалася.

Сама ж ідэя ў навукоўцаў узнікла нібыта пасля таго, як у склад «БелВітуніфарма» было перададзена сельгаспрадпрыемства, работнікі якога былі «разумнымі і пісьменнымі», але «крыху гублялі свае кампетэнцыі і не маглі выстаяць перад зялёным змеем».

«БелВітуніфарм» вырабляе вакцыны, сыроваткі і фармакалагічныя ветэрынарныя прэпараты. Сярод іншага там распрацоўваюць беларускую вакцыну ад COVID-19 і ўжо стварылі доследную партыю супрацьвіруснай вакцыны.

Чытайце таксама:

Як лечаць у ЛПП і навошта яны дзяржаве

«Табе да дома 440 кіламетраў». Таксіст распавёў пра кліента з Гомеля, які не разумеў, як апынуўся ў Полацку

Пад Гроднам ліквідавалі падпольны бровар, на якім самагонку настойвалі ў дубовых бочках

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0