Фота: AP Photo/Heinz-Peter Bader

Фота: AP Photo/Heinz-Peter Bader

У сумеснай заяве міністраў замежных спраў Эстоніі, Латвіі і Літвы выказваецца шкадаванне, што міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову, які прадстаўляе краіну-агрэсара, дазволілі прысутнічаць на пасяджэнні. Міністры адзначаюць, што гэта толькі дасць Расіі «яшчэ адну магчымасць распаўсюджваць прапаганду».

«АБСЕ першапачаткова была створана для ўмацавання еўрапейскай бяспекі, прадухілення канфліктаў і захавання міру. А Расія сваімі незаконнымі і жорсткімі дзеяннямі неаднаразова паказвала, што яна не з'яўляецца партнёрам у еўрапейскай бяспецы. Насамрэч сёння Еўропе патрэбная бяспека ад Расіі і супраць Расіі, а не з Расіяй», — гаворыцца ў заяве.

Міністры адзначылі, што Расія не толькі парушае міжнароднае права і прынцыпы АБСЕ сваімі дзеяннямі ва Украіне, але і займаецца абструкцыяй унутры самой арганізацыі, у прыватнасці, блакуючы любую прысутнасць і дзейнасць АБСЕ ва Украіне, а таксама блакуючы старшынства Эстоніі ў арганізацыі ў 2024 годзе і «канструктыўныя рашэнні па захаванні жыцця і функцыянавання АБСЕ» з «цалкам надуманых прычын».

«Прысутнасць Сяргея Лаўрова на пасяджэнні Рады міністраў АБСЕ таксама пагражае легітымізацыяй Расіі-агрэсара ў якасці законнага чальца нашай супольнасці свабодных народаў, абясцэньваннем расійскіх злачынстваў і патураннем абуральнаму ігнараванню і парушэнню Расіяй асноватворных прынцыпаў і абавязкаў АБСЕ, — гаворыцца ў заяве. —

Мы, міністры Эстоніі, Латвіі і Літвы, не будзем удзельнічаць у гэтым і не возьмем на сябе адказнасць за наступствы, да якіх гэта прывядзе».

Чытайце таксама:

Арменія папрасіла партнёраў у АДКБ зняць з парадку дня дакумент аб дапамозе краіне

Дачка дэпутата Савіных робіць кар'еру ў Лондане, у той час як яе бацька вінаваціць Захад ва ўсіх бедах

Упершыню за амаль тры гады пасол краіны ЕС уручыла копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС

Клас
37
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1