Здымак ілюстрацыйны. Фота: Steffen Trumpf/picture alliance via Getty Images

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Steffen Trumpf/picture alliance via Getty Images

Паводле тлумачэння Орпа, гэтым крокам Фінляндыя хоча ўзяць пад кантроль спробы гібрыднага ўплыву з боку Расіі.

«Гэта арганізаваная дзейнасць, — заявіў ён. — Расія стала прычынай сітуацыі, якая склалася, і яна можа пакласці ёй канец».

Па словах Мары Рантанен, Дзяржрада пастанавіла часова закрыць усе КПП на ўсходняй мяжы і засяродзіць на два тыдні прыём заяў аб наданні прытулку ў аэрапортах і ў пунктах перасячэння мяжы па вадзе.

Прадстаўнік памежнай службы Фінляндыі Маці Сарасмаа заявіў, што прынятае рашэнне не тычыцца чыгуначнага пункта Вайніккала, праз які ідуць грузаперавозкі. Па ягоных словах, рашэнне закрыць усе КПП было заснавана на новай разведвальнай інфармацыі, якая не была вядомая на мінулым тыдні.

Як заявіў Сарасмаа, тэрміны закрыцця могуць быць скарочаныя або падоўжаныя ў залежнасці ад сітуацыі на мяжы. Прынятыя сёння меры адмяняюць папярэдняе рашэнне фінскага ўрада аб закрыцці ўсіх КПП на ўсходняй мяжы, акрамя Рая-Ёасэпі на самай поўначы краіны, да 23 снежня.

Чытайце таксама:

Фінляндыя плануе спыніць прыём просьбітаў прытулку на мяжы з Расіяй

«Нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь». Мігранты на мяжы з Фінляндыяй распавялі, як яны туды трапілі

Мігранты, што імкнуцца перасекчы мяжу з Фінляндыяй, маюць беларускія візы

Клас
20
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0