Імёны і прозвішчы новых палітвязняў — Леанід Райчонак, Дзмітрый Маставы, Юрый Юрэня, Віталь Санько, Уладзімір Фішман, Анатоль Старасвецкі.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца тут.

Усяго на дадзены момант палітвязнямі, паводле ацэнак праваабаронцаў, прызнаныя 1447 чалавек. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не расце, а нават змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Чытайце таксама:

Па месцы рэгістрацыі Артура Фінькевіча таксама прыйшлі сілавікі

Затрымалі пастара Івана Вялічку

Стала вядома, каго затрымалі на Гомельшчыне

Баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2