Мужчына-індыец падаў памежнікам пашпарт грамадзяніна Вялікабрытаніі.
«У памежнага нарада ўзніклі сумневы ў сапраўднасці дакумента. У ходзе спецыяльнай праверкі ўстаноўлена, што ён цалкам падроблены», — расказалі ў ДПК.
Пасля ў правым чаравіку іншаземца знайшлі сапраўдны пашпарт грамадзяніна Індыі, які належаў яму.
Паводле інфармацыі ДПК, у Мінск мужчына прыбыў з Масквы. Канчатковым пунктам маршруту жыхара Дэлі павінна была стаць Партугалія.
За выкарыстанне падробленага пашпарта ў дачыненні да індыйца завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Беларус набыў у Літве іншую машыну замест зламанай і пераставіў на яе нумары. Але мяжы не прайшоў