Леброн Джэймс (№23). Фота: Matt Slocum / AP

Леброн Джэймс (№23). Фота: Matt Slocum / AP

Гэта дасягненне скарылася Джэймсу ў гульні супраць «Філадэльфіі-76», якая, праўда, завяршылася разгромам «Лейкерс» з лікам 94:138. У ёй Леброн набраў 18 пунктаў, піша sportrbc.

Па ходзе сустрэчы Джэймс пабіў рэкорд шасціразовага чэмпіёна НБА Карыма Абдул-Джабара, у якога было 66 297 згуляных хвілін у матчах рэгулярнага чэмпіянату і плэй-оф. У Леброна цяпер 66 318 хвілін.

Аднак Леброн пацярпеў самае разгромнае паражэнне ў кар'еры. Дагэтуль найгоршым вынікам яго ў кар'еры была параза ад «Індыяны» ў 2019 годзе з розніцай «-42». Зараз розніца склала 44 пункты.

На мінулым тыдні 38-гадовы Джэймс першым у гісторыі НБА дасягнуў адзнакі 39 тысяч набраных балаў.

Леброн Джэймс лічыцца адным з найлепшых баскетбалістаў у гісторыі. Ён чатырохразовы чэмпіён НБА (два разы ў складзе «Маямі», па адным — з «Кліўлендам» і «Лейкерс»), чатырохразовы самы каштоўны гулец фіналу НБА, а таксама чатырохразовы самы каштоўны гулец НБА. На рахунку баскетбаліста два алімпійскія золаты ў складзе зборнай ЗША (2008, 2012).

Чытайце таксама:

Самая вядомая баскетбалістка Латвіі і СССР можа застацца без абедзвюх ног

Кацярына Сныціна ўвайшла ў топ-3 па набраных ачках у гісторыі Еўракубка

Прадстаўнікі клуба «Голдэн Стэйт» згулялі ў баскетбол з вязнямі турмы «Сан-Квенцін». Асуджаныя перамаглі

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0