Чатыры дні таму ў кадр упершыню трапіла, як у Аляксандра Лукашэнкі падчас саміту АДКБ дрыжэла галава. 

Медыкі патлумачылі, што такі трэмар можа быць як прыкметай старэння, так і сімптомам хвароб або эмацыйнага напружання.

— Трэмар — маркер нейкіх неўралагічных змен. Насамрэч прычын для наяўнасці такога сімптому вельмі шмат. Асабліва ў людзей немаладых гадоў. Часцей за ўсё трэмар узнікае не як вынік нейкіх цяжкіх хвароб, а як наступствы распаўсюджаных хранічных хвароб кшталту остэахандрозу хрыбетніка.

Таксама ў медыцыне ёсць такое паняцце як эсэнцыяльны трэмар — калі гаварыць простымі словамі, гэта калі ўзрост бярэ сваё і ў чалавека ўзнікаюць праблемы з тым, як працуе неўралагічная сістэма. Трэмар можа быць і наступствам нейкага эмацыянальнага напружання, — сказаў «Нашай Ніве» спецыяліст у вобласці ангіяхірургіі (сасудзістая хірургія). 

Клас
47
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0